Віртуальная выстава «450 год выдавецкаму прадпрыемству дома Мамонічаў»


У 2024 г. споўнілася 450 год з часу заснавання аднаго з самых вядомых прадпрыемстваў перыяду станаўлення беларускага кнігадрукавання — друкарні віленскіх купцоў Мамонічаў. За паўстагоддзя ў ёй выйшлі дзясяткі найменняў богаслужбовых кніг, афіцыйных выданняў, падручнікаў, палемічных твораў. Доўгі час уладальнікі друкарні — браты Лукаш і Кузьма Мамонічы — былі манапалістамі ў выданні рэлігійнай і свецкай літаратуры, што было замацавана некалькімі каралеўскімі прывілеямі на друкаванне рускіх, славянскіх і грэчаскіх кніг, а таксама права беспадатковага продажу іх у Рэчы Паспалітай і за яе межамі. Кнігі з выдавецкім адрасам «В друкарні дому Мамонічаў» шырока разышліся па тагачасным свеце і сталі ўзорамі для нашчадкаў. Сёння выданні прадпрыемства дома Мамонічаў складаюць залаты фонд беларускіх старадрукаў XVI—XVII стст.

З матэрыяламі выставы знаёмцеся тут.

3750