
17.09.1939 – дата, якая змяніла лёсы тысяч людзей. Гэты дзень адбіўся ў гісторыі ўсёй краіны і ў асабістых жыццяпісах.
Творчыя людзі, паэты надзвычай чула ўспрымалі надыход вялікіх зменаў і трагічныя абставіны. Лёсы творацаў Заходняй Беларусі былі наўпрост знітаваныя з грамадскім жыццём.
Найперш тут варта згадаць гісторыі Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Анатоля Іверса. На імпрэзе пазнаёмімся з творчасцю і біяграфіямі гэтых і іншых заходнебеларускіх літаратараў, паглядзім, якім быў гэты дзень у іх асбістым і творчым календары.
Час: 17 верасня, 19:00.
Уваходны квіток: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.